Бярозавы падарунак

Нарыхтоўкай бярозавіку займаюцца ляснічы Ляхавіцкага лясніцтва Віктар Заяц і майстар лесу Андрэй Крук.

У нашым раёне бярозы ”заплакалі” яшчэ на мінулым тыдні. Намеснік дырэктара ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас” Наталля Адаменка расказала: сёлета плануецца нарыхтаваць каля 700 тон бярозавіку. Асноўная частка (600 тон) пойдзе на прамысловую перапрацоўку на Ляхавіцкі кансервавы завод. Ва ўсіх шасці лясніцтвах нарыхтоўка ідзе поўным ходам. Акрамя лясгаса, ёю  займаюцца дзевяць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія атрымалі спецыяльны дазвол.

А вось самастойная падсочка бяроз не дазваляецца, нагадваюць у лясгасе. Калі жадаеце пачаставацца бярозавікам, давядзецца звяртацца ў лясніцтвы і аплаціць пэўную суму.
За нарыхтоўку соку ў забароненых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *