З беспрацоўных – у прафесіяналы

На ўліку ў раённым цэнтры занятасці значацца беспрацоўнымі каля 80 чалавек. Сярод іх учарашнія выпускнікі, якія яшчэ шукаюць сябе ў жыцці, або людзі з рэдкай, незапатрабаванай у нашай мясцовасці прафесіяй. У такой сітуацыі дзяржава бярэ на сябе затраты па прафесійнай перападрыхтоўцы і дае магчымасць выбару прафесіі. Напрыклад, з пачатку года атрымаў прафесію 21 чалавек, з тых, хто лічыўся нядаўна беспрацоўным. Найбольш папулярныя будаўнічыя спецыяльнасці: маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык, плітачнік, запатрабаваны слесар па рамонце аўтамабіляў.

Яны працаўладкаваны. Практыкуецца і такое: чалавек яшчэ вучыцца, а яго ўжо чакаюць на вы-творчасці. Іменна так КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” рыхтавала сабе электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Сёлета з ліку беспрацоўных знайшоўся адзін, хто пажадаў заняцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, яму выдадзена субсідыя.

За 9 месяцаў дзяржава выдаткавала на прафесійнае перавучванне для жыхароў раёна 43 мільёны рублёў. Нядаўна яшчэ 11 чалавек з ліку беспрацоўных накіраваны ў навучальныя ўстановы Мінска, Брэста, Баранавіч. Неўзабаве яны вернуцца будаўнікамі, візажыстамі і майстрамі па манікюры, будуць працаваць электрагазазваршчыкі, вадзіцелі аўтакрана. Работнікі з такімі прафесіямі паўсюдна запатрабаваны і змогуць выбіраць сабе месца працы самастойна.

Ірына ПАБЯГАЙЛА,
загадчыца сектара занятасці ўпраўлення
па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *