Людзі-суседзі

У мінулую нядзелю свята вёскі прайшло ў Тухавічах. У гэты дзень у мясцовы Дом культуры трымалі свой шлях святочна ўбраныя жыхары вёскі, іх дзеці, унукі, праўнукі. Глядзіш – і пераконваешся, што і сапраўды ў аднавяскоўцах ёсць нейкая асаблівая душа, непаўторны каларыт, самабытнасць, іх галоўныя рысы – шчырасць і працавітасць.

Пачалося свята з пачастунку: вядучыя Лявон і Лявоніха частавалі ўсіх караваем. З віншаваннямі да ўсіх звярнуўся старшыня сельвыканкама Уладзімір Тадра. Гонар вёскі – яе працаўнікі, таму ў свята ўшаноўвалі лепшых работнікаў торфабрыкетнага завода. Іх прозвішчы дырэктар прад-прыемства Васілій Іваноў называў з асаблівай павагай. Усе яны былі ўзнагароджаны граматамі і атрымалі грашовыя прэміі. Шмат цёплых і сардэчных словаў было сказана ў адрас старажыла вёскі Вольгі Тадра, сям’і Веры і Міхаіла Літвінавых, якія разам вось ужо 64 гады. Не засталіся без увагі бацькі самай маленькай тухавічанкі Ксеніі Батвінка. Былі агучаны пераможцы конкурсу на лепшы кветнік. Гаспадынямі лепшых падворкаў прызнаны Марыя Пацукевіч і Надзея Дубіна. Захапляліся аднавяскоўцы выставай работ мясцовых майстрых-вышывальшчыц Тамары Петух, Марыі Шваль, Таццяны Пацяруха.

Па душы тухавічанам прыйшоўся канцэрт самадзейных артыстаў з Гарадзішчанскага ДК Баранавіцкага раёна.
Свята для сваіх землякоў арганізавалі работнікі Тухавіцкага Дома культуры, за што мы ім шчыра ўдзячны. Такія сустрэчы збліжаюць людзей, робяць іх дабрэйшымі, даюць магчымасць адпачыць і павесяліцца.

Ад імя жыхароў в. Тухавічы
Марыя ПАЛХОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *