Зробім чыста!

Адзін з заўсёдных вясновых клопатаў – навядзенне чысціні і парадку. Як толькі прыгрэла сонейка і растапіла апошні снег, многія нашы землякі выйшлі ў двары з венікамі і граблямі. Нават не сталі чакаць традыцыйнага месячніка добраўпарадкавання: навошта адкладваць на заўтра тое, што можна зрабіць ужо сёння! Тым больш для многіх чысціня – не проста стан наваколля, а стан душы, звычка, якую прывіваюць з дзяцінства.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Зробім чыста!

  • 22/03/2017 в 15:11
    Permalink

    Пра стан душы і звычку добра сказана. Каб яна яшчэ была ну хаця б не ва ўсіх, але ў большай колькасці . Ідзе маладая маці і на вачах сына кідае на тратуар абгортку ад цукеркі на тратуар. Пасядзіць кампанія на лаўцы вечарам, а пасля застаюцца гурбы смецця. А яшчэ вельмі абурае, калі некаторыя недобрасумленныя землякі ламаюць тое, што робіцца для ўтульнасці і камфорту ўсіх. Узялі разагнулі лісце ў «ландышаў», падрэпалі вугал будынка…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *