Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

“Сакрэты” давялі пад артыкул
Ляхавіцкі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах жыхара  г. Ляхавічы, 1981 года нараджэння. 29 кастрычніка мінулага года з мэтай пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам без дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў мужчына прадаставіў у АДАІ РАУС фальшывае пасведчанне аб заключэнні ўказанага дагавора, аформленае “заднім” чыслом. Зараз замест адміністрацыйнага штрафу вадзіцелю пагражае крымінальная адказнасць –  да абмежавання волі тэрмінам да 2 гадоў.
Яшчэ адна крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах ляхавічаніна, 1977 года нараджэння, які ў лістападзе 2012 года  зрабіў падробку шляхам замены ідэнтыфікацыйнага нумара кузава аўтамабіля. За ўказаныя дзеянні прадугледжана крымінальная адказнасць – да пазбаўлення волі тэрмінам да 2 гадоў.
Крымінальная справа ўзбуджана таксама ў адносінах супрацоўніцы адной з устаноў г. Ляхавічы, якая  1 сакавіка з-за асабістай зацікаўленасці ўнесла несапраўдныя звесткі аб звальненні ў сваю працоўную кніжку. Максімальнае пакаранне ў такіх выпадках (па ч. 1 арт. 427 КК)  – пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.
Пазбаўленне волі тэрмінам да 3 гадоў пагражае і жыхарцы Ляхавіцкага раёна, 1961 года нараджэння, якая ў лютым-сакавіку 2017 года ўкрала з двара суседскага дома больш за паўтары тоны металалому на суму 240 рублёў.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *