Тэхніка любіць парадак

Раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне “ Аб правядзенні раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый да работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ 2012 года”.
Рашэннем № 822 ад 12 верасня 2011 года зацверджана інструкцыя аб парадку правядзення агляду. Кіраўнікам сельгаскааператываў, ДП “Нача”, ЗАТ “Белпрампрыбор”, ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” даручана разгледзець пытанне пра прэміраванне за кошт уласных сродкаў арганізацый работнікаў, якія прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да раённага агляду.

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Раённы агляд па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ праводзіцца з мэтай:
павышэння ўзроўню добраўпарадкавання машынных двароў;
вызначэння гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах;
своечасовай і якаснай падрыхтоўкі машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ;
забеспячэння тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах;
актывізацыі работы па паляпшэнні стану санітарна-бытавых умоў.
2. Раённы агляд праводзіцца ў два этапы:
першы этап з 1 кастрычніка па 15 лістапада – правядзенне арганізацыйнай работы і падрыхтоўка сельгасарганізацый да раённага агляду;
другі этап з 15 лістапада па 15 снежня – правядзенне агляду гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый да работы ў зімовых умовах.

ГЛАВА 2
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАВЯДЗЕННЯ
АГЛЯДУ

3. Арганізацыя правядзення раённага агляду ўскладаецца на раённую камісію па правядзенні і падвядзенні вынікаў агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый да ра-боты ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ.
4. У кожнай сельгасарганізацыі распрацоўваецца план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні раённага агляду, які разглядаецца і зацвярджаецца раённай камісіяй.
5. План мерапрыемстваў павінен праду-гледжваць:
5.1. добраўпарадкаванне машынных двароў і прылягаючых да іх тэрыторый (агароджа па перыметры, устройства ўязных варот, адвод асадкавых водаў, падсыпка і планіроўка тэрыторыі, збор і складзіраванне металалому і шын, прывядзенне ў належны выгляд будынкаў, збудаванняў, сектараў і пляцовак, прывядзенне ў парадак тэрыторый, якія мяжуюць з машынным дваром, афармленне ўезду на машынны двор);
5.2. падрыхтоўку рамонтных майстэрань і пунктаў тэхнічнага абслугоўвання да ра-боты ў зімовых умовах;
5.3. пастаноўку сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне ў адпаведнасці з правіламі;
5.4. правядзенне дэфектоўкі машын, якія падлягаюць рамонту;
5.5. зняцце з машын і здача ў складаны рамонт вузлоў і агрэгатаў;
5.6. арганізацыю рамонту тэхнікі ў сель-скагаспадарчай арганізацыі і ўмовы аплаты за своечасовы і якасны рамонт;
5.7. забеспячэнне тэхналагічнай дысцыпліны на машынных дварах;
5.8. стварэнне неабходных санітарна-вытворчых умоў для работы механізатараў.
ГЛАВА 3
ПРАВЕРКА Ў ХОДЗЕ АГЛЯДУ
6. Раённая камісія з удзелам кіраўнікоў і інжынерна-тэхнічных работнікаў сельгасарганізацый праводзіць абследаванне рамонтна-абслуговай базы ўсіх сельскагаспадарчых арганізацый.
7. Пры правядзенні раённага агляду крытэрыямі ацэнкі работы па добраўпарадкаванні машыннага двара і прылягаючых да яго тэрыторый з’яўляюцца наступныя паказчыкі:
7.1. наяўнасць і стан:
7.1.1. рамонтнай майстэрні і пункта тэхнічнага абслугоўвання;
7.1.2. гаражоў для трактароў і аўтамабіляў;
7.1.3. навесаў, хлявоў, пляцовак для працяглага захоўвання сельгастэхнікі і стан захоўвання машын;
7.1.4. асобна выдзеленых сектараў і пляцовак:
стаянкі рабочых машын, трактароў, аўтамабіляў;
размяшчэнне тэхнікі, якая чакае рамонту;
зборкі, пагрузкі і разгрузкі машын;
тэхналагічнай настройкі і рэгуліроўкі машын і агрэгатаў;
пастоў вонкавага мыцця машын;
7.1.5. склада гаруча-змазачных матэрыялаў і механізаванай запраўкі машын палівам;
7.1.6. складоў запасных частак, абменных вузлоў і агрэгатаў;
7.1.7. кантрольна-прапускнога пункта з глядзельнай ямай і агароджвання машыннага двара;
7.1.8. вытворча-бытавых памяшканняў для механізатараў:
вучэбнага класа і кабінета па тэхніцы бяспекі, бяспекі дарожнага руху і вытворчай санітарыі;
пакоя адпачынку механізатараў;
пакоя для прыёму ежы;
душавых і гардэробных;
пакоя для медыцынскага абследавання фізічнага стану вадзіцеляў і механізатараў;
7.2. агароджванне машыннага двара;
7.3. уязныя вароты (асноўныя і аварыйныя);
7.4. утрыманне тэрыторыі машыннага двара (ацэнцы падлягаюць: адвод асадкавых водаў, падсыпка, планіроўка, асфальтаванне, захламленасць, падкошанасць пустазелля, травы і г.д.);
7.5. агароджванне і парадак на пляцоўцы для складзіравання і захоўвання металалому і шын;
7.6. агароджванне і парадак на пляцоўцы для захоўвання, разборкі і дэфектоўкі спісанай тэхнікі;
7.7. вонкавы выгляд будынкаў, збудаванняў, сектараў і пляцовак, размешчаных на тэрыторыі машыннага двара;
7.8. стан тэрыторый, якія мяжуюць з машынным дваром (наяўнасць захламленасці непрыбраным металаломам, шынамі, непадкошанага пустазелля, травы і г.д.);
7.9. афармленне ўезду на машынны двор;
7.10. правядзенне дэфектоўкі машын, якія падлягаюць рамонту, зняцце з іх і здача ў складаны рамонт вузлоў і агрэгатаў;
7.11. арганізацыя рамонту тэхнікі ў сельгасарганізацыі і аплата за своечасовы і якасны рамонт;
7.12. стан работы па аднаўленні адказаў і выяўленых дэфектаў у гарантыйнай тэхніцы;
наяўнасць загаду (рашэння праўлення) аб арганізацыі гарантыйнай і прэтэнзіённа-іскавай работы ў арганізацыі;
наяўнасць уліку гарантыйнай тэхнікі, вузлоў, агрэгатаў;
арганізацыя ўліку паведамленняў аб паломках у гарантыйнай тэхніцы і выкліку прадстаўніка дзяржтэхнагляду;
улік і афармленне актаў-рэкламацый, прэтэнзій і іскаў на пакрыццё страт ад прастою гарантыйнай тэхнікі.

ГЛАВА 4
ПАРАДАК І ТЭРМІНЫ ПАДВЯДЗЕННЯ ВЫНІКАЎ АГЛЯДУ І МЕРЫ
ЗААХВОЧВАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ

8. Па выніках абследаванняў раённая камісія ацэньвае паказчыкі па пяцібальнай сістэме:
5 балаў пры выдатным стане і наяўнасці ўсіх аб’ектаў машыннага двара, іх гатоўнасці да работы ў зімовых умовах і арганізацыі работ па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ;
3 балы пры добрым стане і наяўнасці 75 працэнтаў аб’ектаў машыннага двара, іх гатоўнасці да работы ў зімовых умовах і арганізацыі работ па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ;
1 бал пры здавальняючым стане і наяўнасці 50 працэнтаў аб’ектаў машыннага двара, іх гатоўнасці да работы ў зімовых умовах і арганізацыі работ па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ;
балы не налічваюцца пры негатоўнасці аб’ектаў машыннага двара да работы ў зімовых умовах і адсутнасці арганізацыі работ па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ, або калі па якім-небудзь паказчыку работы ў сельгасарганізацыі не праводзяцца.
У цэлым ацэнка сельгасарганізацый вызначаецца шляхам вылічэння сярэдняга бала па арганізацыі.
9. Рашэнне раённай камісіі афармляецца пратаколам і зацвярджаецца рашэннем Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
10. Для ўзнагароджання пераможцаў раённага агляду ўстанаўліваюцца тры грашовыя прэміі ў памеры:
за першае месца – 50 базавых велічынь;
за другое месца – 40 базавых велічынь;
за трэцяе месца – 25 базавых велічынь.
Выплата прэмій ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *