Тут будзе мемарыял памяці і смутку

Больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні, што прайшла 25 сакавіка на тэрыторыі ўрочышча Курапаты па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Удзельнікамі акцыі сталі прадстаўнікі розных прадпрыемстваў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і «Белай   Русі».
У краіне дадзены старт маштабнаму гістарычна важнаму праекту – стварэнню ў Курапатах нацыянальнага мемарыяла памяці і смутку.
Беларускія грамадзяне скажуць рашаючае слова пры выбары праекта мемарыяла, які ў далейшым будзе ўстаноўлены ў Курапатах, заявіў міністр культуры Барыс Святлоў, які прымаў удзел у працоўнай акцыі ва ўрочышчы. Ён нагадаў, што конкурс эскізных праектаў памятнага знака працягнецца да 26 красавіка. Аб’яўлены збор сродкаў, адкрываюцца рахункі, на якія ўсе жадаючыя змогуць накіраваць грашовыя сродкі.
Што датычыцца канцэпцыі будучага мемарыяла, міністр адзначыў: «Галоўнае – ідэя, якая павінна быць данесена скульптарам, архітэктарам, групай творчых асоб, каб сапраўды абазначыць гэта месца як месца «пакутнага XX стагоддзя», дзе мы аддаём даніну памяці ўсім бязвінна загінуўшым ахвярам».
Па матэрыялах БЕЛТА.
Фота БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *