Факт-экспрэс-навіны

• З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: за добрасумленную працу ў сістэме выхавання дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, мэтанакіраваную работу па стварэнні і падтрыманні неабходных умоў для фізічнага, разумовага і асобаснага развіцця падапечных і ў сувязі са святам — Днём маці — маці-выхавальніца дзіцячага дома сямейнага тыпу Марыя ПЯТКЕВІЧ; за добрае выхаванне дзяцей і ў сувязі са святам — Днём маці — шматдзетныя маці: паштальён аддзялення паштовай сувязі «Ляхавічы-2» РВПС Таццяна КАЧАНОЎСКАЯ, сакратар-машыністка Свя-ціцкай СШ Ірына РУСАКЕВІЧ.

Ганаровая грамата раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у сістэму аховы здароўя Ляхавіцкага раёна і ў сувязі са святам — Днём маці — уручана ўрачу-тэрапеўту дыспансернага кабінета паліклінікі УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца» Святлане ГРЫШКЕВІЧ.
Падзячнымі пісьмамі райвыканкама ўзнагароджаны прыёмныя маці Валянціна ЗУБІК і Казіміра ГАРШЫНЁВА, шмат-дзетная маці Аксана ГНЯДЗЁНАК.

Падзячныя пісьмы райсавета адрасаваны шматдзетным маці: повару Мядзведзіцкай СШ Ірыне СВІРЭПА, аператару машыннага даення СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік» Таццяне СОКАЛ, паляводу СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік» Ніне СМАРШЧОК.

• СЕЗОН НАРЫХТОВАК. Сёння ў райцэнтры на перадрыначнай плошчы прайшоў першы восеньскі кірмаш па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі.
Кірмашы запланаваны таксама на 22 і 29 кастрычніка.
• ВЯСКОВЫ ФЭСТ. Гэтымі днямі святы вёскі адзначаць яшчэ два населеныя пункты раёна: сёння ў 15 гадзін святочныя мерапрыемствы распачнуцца ў За-дворскім СДК, а заўтра ў 14 гадзін на свята запросіць Рачканскі сельскі клуб.
Як расказала дырэктар раённага метадычнага цэнтра Соф’я Марчык, сён- ня ж Тухавіцкі СДК прапануе сваім землякам і гасцям вёскі тэматычны канцэрт «Усе ад мамы…». Ён пачнецца ў 18 гадзін.
• СТАЎКА. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 14 кастрычніка павышана да 35 працэнтаў гадавых.
Апошні раз стаўка рэфінансавання павышалася 14 верасня 2011 года на 3 працэнтныя пункты да 30 працэнтаў гадавых.
• МУЗЕЙ. У Беларусі з’явіцца Нацыянальны музей народнага мастацтва, у якім будуць прадстаўлены экспанаты ўсіх відаў і жанраў беларускіх рамёстваў. Міністэрства культуры Беларусі плануе пабудаваць яго ў Мінску за 2011-2017 гады.

Чысты кастрычнік
Традыцыйна кастрычнік з’яўляецца месяцам добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі.
Зусім хутка, магчыма, нават не дачакаўшыся каляндарнай зімы, можа выпасці снег. І дбайныя гаспадары спяшаюцца не пакінуць пад яго покрывам смецце, апалае лісце і завялыя кветкі. На гарадскіх вуліцах, у парках і скверах, у дварах шматкватэрнікаў шчыруюць камунальнікі, на сваіх тэрыторыях наводзяць чысціню многія арганізацыі і прадпрыемствы, а за прыгажосць і парадак на ўласных падворках у адказе ўсе мы — гараджане і вяскоўцы.
А ваш двор сустракае зіму чыстым?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *