Дружба, правераная часам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29-31 сакавіка зрабіў афіцыйны візіт у Туркменістан.   30 сакавіка Кіраўнік дзяржавы правёў перагаворы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, што ўяўляюць узаемны інтарэс.

«Вы павінны ведаць, што там, у цэнтры Еўропы, у вас ёсць надзейная апора і надзейныя сябры. Вы можаце разлічваць на Беларусь.   Абсалютна ўпэўнены, што  так будзе рабіць і кіраўніцтва гэтай цудоўнай зямлі на чале з яго Прэзідэнтам, маім даўнім сябрам», – сказаў Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Гурбангулы Бердымухамедавым.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова дзяліцца з Туркменістанам вопытам у самых розных галінах. «Літаральна за пяцігодку мы дасягнулі $300 у абароце тавараў і пас-луг – гэта вялікія паказчыкі. І мы пакрыху ў гэтым плане прырастаем. Мы знайшлі развязку многім пытанням у гандлі ў гэты няпросты час. Думаю, рухаючыся ў гэтым напрамку, мы яшчэ нямала зробім і ў Беларусі, і на туркменскай зямлі», – упэўнены Прэзідэнт Беларусі.
На перагаворах абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі для развіцця супрацоўніцтва. Напрыклад, Беларусь гатова забяспечыць Туркменістан лагістычнымі цэнтрамі для арганізацыі паставак прадукцыі ў Еўропу. Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў, што многія краіны ўбачылі ў Туркменістане своеасаблівы плацдарм, адкуль можна гандляваць з вялікімі рэгіёнамі, пастаўляючы тавары ў тым ліку ў Іран, Пакістан, Індыю і арабскія краіны.
У Туркменістане па-ранейшаму карыстаецца попытам беларуская машынабудаўнічая прадукцыя. «Мы гатовы рэалізоўваць тут і самаходную, і прычапную сельскагаспадарчую тэхніку, і не толькі. Мы можам стварыць (ёсць такі інтарэс) дызель-поезд для эксплуатацыі ў гэтых гарачых кліматычных умовах», – адзначыў   Аляксандр Лукашэнка.
Дзве краіны аб’ядноўвае і імкненне да развіцця навукі, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі, энергазберажэння, аховы здароўя, біятэхналогій. Кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў звярнуць увагу на сур’ёзны ўзровень развіцця ў Беларусі ІТ-тэхналогій.
Значная частка абмяркоўваемых пытанняў датычылася развіцця супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці ў адукацыі.
На перагаворах была ўдзелена асаблівая ўвага павышэнню эфектыўнасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. «Мы адназначна выказаліся за тое, што патэнцыял у нас велізарны і той узровень, якога мы дасягнулі сёння, абсалютна не адпавядае гэтаму патэнцыялу, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Нам трэба ўсяляк нарошчваць узаемныя пастаўкі, аказваць паслугі, у тым ліку і будаўнічыя, каб гэты тавараабарот быў значна вышэйшы».
У сваю чаргу Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў, што ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі развіваецца вельмі актыўна. «Самае галоўнае – яно з году ў год актывізуецца. Мы ўпэўнены, што выйдзем на высокі ўзровень у пытаннях нашага супрацоўніцтва», – сказаў ён.
Па выніках перагавораў лідары дзвюх дзяржаў прынялі сумесную заяву, у якой адзначылі высокую дынаміку міждзяржаўнага дыялогу і станоўча ацанілі рэалізацыю раней дасягнутых дамоўленасцей. Прэзідэнты пацвердзілі гатоўнасць    паглыбляць двухбаковыя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-гуманітарнай і іншых галінах.
Беларусь і Туркменістан падпісалі 11 дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Быў падпісаны шэраг дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі. У тым ліку дагаворы аб супрацоўніцтве заключылі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна і Туркменскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.Сейдзі, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і Туркменскі дзяржаўны інстытут эканомікі і кіравання, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і Дзяржаўны энергетычны інстытут Туркменістана.
Лідары дзвюх краін прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане. Сімвалічна, што практычна год таму Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў разам прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці комплексу будынкаў пасольства Туркменістана ў Беларусі. «На мове дыпламатыі гэта сведчыць шмат аб чым. Узвядзенне ўласных будынкаў пасольстваў пацвярджае стратэгічны характар нашага партнёрства, сімвалізуе правераную часам дружбу беларускага і туркменскага народаў, якой мы вельмі даражым», – падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
31 сакавіка Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў наведалі Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, будаўніцтва якога было нядаўна завершана беларускім бокам. Кіраўнікі дзяржаў ва ўрачыстай абстаноўцы далі старт рабоце завода, а потым азнаёміліся з вытворчасцю, пакінулі запісы ў Кнізе ганаровых гасцей камбіната.
«Увядзенне ў строй з удзелам беларускіх спецыялістаў Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які ўвасобіў лепшыя рашэнні і самыя перадавыя тэхналогіі, з’яўляецца яркім прыкладам плённага супрацоўніцтва нашых дзяржаў. Упэў-нены, гэта ўнікальная высокатэхналагічная вытворчасць унясе важкі ўклад ва ўмацаванне эканомікі Туркменістана і развіццё ў краіне новай, горна-хімічнай галіны на карысць туркменскага народа», – гаворыцца ў запісе Аляксандра Лукашэнкі.
Па матэрыялах мультымедыйнага пакета БЕЛТА «Тэма тыдня».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *