Параграфы будаўніцтва

У Беларусі заканадаўча вызначаны нарматыў тэрміну будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў – тры гады з даты ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі права прыватнай уласнасці, пажыццёвага спадчыннага валодання ці арэнды на зямельныя ўчасткі. Тэрмін будаўніцтва можа быць падоўжаны мясцовым выканаўчым і распарадчым органамі (але не больш чым на два гады) з улікам матэрыяльнага становішча грамадзяніна і іншых уважлівых прычын (хвароба, адсутнасць у Рэспубліцы Беларусь або іншая ўважлівая прычына) па яго заяве, пада-дзенай не раней чым за шэсць месяцаў, але не пазней чым за два месяцы  да заканчэння тэрміну будаўніцтва. Права на падаўжэнне ўказанага тэрміну будаўніцтва жылога дома, дачы можа быць рэалізавана ў адносінах канкрэтнага аб’екта будаўніцтва толькі адзін раз.
Калі немагчыма завяршыць будаўніцтва ў тэрмін, грамадзянін абавязаны ажыццявіць кансервацыю не завершанага  будаўніцтвам жылога дома, дачы і добраўпарадкаванне зямельных участкаў, на якіх размешчаны такія дом, дача. Кансервацыя прыпыняе тэрміны будаўніцтва і можа быць ажыццёўлена ў адносінах канкрэтнага аб’екта будаўніцтва толькі адзін раз, а тэрмін такой кансервацыі не можа перавышаць трох гадоў.
Выпадкі несвоечасовага завяршэння грамадзянамі будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў ёсць і ў Ляхавічах. Дарэчы, завяршэннем будаўніцтва жылога дома, дачы лічыцца ўзвядзенне фундамента, сцен і даху незалежна ад уводу такіх пабудоў у эксплуатацыю.
Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы праводзяць работу па выяўленні размешчаных на тэрыторыі горада не завершаных будаўніцтвам жылых дамоў, дач, тэрміны будаўніцтва якіх перавышаюць нарматыўныя.
Інфармацыя пра выяўленыя зямельныя ўчасткі з не завершанымі будаўніцтвам  жылымі дамамі будзе накіравана ў Баранавіцкі філіял РУП  “Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” для правядзення іх ацэнкі з наступным адабраннем для продажу з публічных таргоў.
Каб пазбегнуць адабрання зямельных участкаў з не завершанымі будаўніцтвам жылымі дамамі, неабходна звярнуцца для іх кансервацыі ва ўстаноўленым парадку, а таксама завяршыць будаўніцтва жылых дамоў у вызначаныя тэрміны.
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі землекарыстальнікі абавязаны: выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі, а таксама размешчаныя на іх збудаванні ў адпаведнасці з іх мэтавым прызначэннем і ўмовамі адводу зямельных участкаў; добраўпарадкаваць і эфектыўна выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі; захоўваць урадлівасць глебы і іншыя карысныя ўласцівасці зямель, абараняць іх ад падтаплення, забалочвання, забруджвання адходамі, іншых шкодных уздзеянняў; папярэджваць зарастанне драўняна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі) і пустазеллем; здымаць, захоўваць і выкарыстоўваць урадлівы слой зямель пры правядзенні звязаных з будаўніцтвам работ. Акрамя таго, неабходна своечасова ўносіць плату за карыстанне зямельнымі ўчасткамі; выконваць устаноўленыя тэрміны заняцця зямельных участкаў, у тым ліку будаўніцтва на іх капітальных збудаванняў, а таксама іншыя ўмовы адводу зямельных участкаў; не парушаць правы іншых землекарыстальнікаў; вярнуць прадастаўленыя ім у часовае карыстанне або арэнду зямельныя ўчасткі па  заканчэнні тэрміну, на які яны прадастаўляліся, або своечасова звярнуцца за яго падаўжэннем; выконваць устаноўленыя абмежаванні правоў на зямельны ўчастак, у тым ліку ўмовы зямельнага сервітуту.
У мэтах захавання маёмасці, якая знаходзіцца на прадастаўленым для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома зямельным участку, рэкамендуецца ўстанавіць агароджу данага зямельнага ўчастка.
Алена КНЯЗЕВА,
галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *