Запрашэнне да працы

Сёння ў райвыканкаме прайшло першае пасяджэнне камісіі па працаўладкаванні. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Леанід Калбаса расказаў, што камісія будзе працаваць кожную пятніцу красавіка з 14 гадзін.
З усімі, хто звернецца сюды, будуць працаваць індывідуальна па пошуку вакансій, акажуць магчымую дапамогу. Рабочыя групы  будуць  чакаць вяскоўцаў у вызначаныя дні ў сельвыканкамах.
Дарэчы, тых, хто не мае пастаяннага месца працы, але жадае падзарабіць ужо сёння, на часовую занятасць гатовы прыняць камунгас.  Нашым землякам прапануюць паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні райцэнтра. У мінулым месяцы такой магчымасцю скарыстаўся 21 чалавек. Праца аплачваецца  з пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
У лясгас патрабуюцца работнікі на пасадку лесу ў Крывошынскім лясніцтве. Маюцца  часовыя вакансіі і ў райаграсэрвісе (пераборка бульбы). У ААТ “Жарабковічы” сфарміраваны брыгады па зборы камянёў на палях. З надыходам вясны пералік грамадскіх работ пашыраецца.
Дарэчы, з пачатку года ў сектар занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама звярнуліся за садзейнічаннем у працаўладкаванні 104 чалавекі, 44 з іх атрымалі працоўныя месцы. Усяго па стане  на 1 красавіка ў нашым раёне стаіць на ўліку  112  беспрацоўных (з іх 53 пражываюць у райцэнтры), маюцца 94 працоўныя вакансіі. На перападрыхтоўку сектар занятасці накіраваў з пачатку года 5 чалавек, у грамадскіх работах былі задзейнічаны 33 беспрацоўныя.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *