Бяспека – клопат агульны

З 3 па 28 красавіка па ўсёй краіне праходзіць рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх людзей “За бяспеку разам”.
Работнікі МНС наведваюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, інвалідаў, сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выступаюць у працоўных калектывах па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі. Праводзяцца  сумесныя рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месцаў агульнага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, маніторынг стану крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння.
У адпаведнасці з заканадаўствам адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў прыватных жылых дамах ускладзена на ўласнікаў. Яны павінны клапаціцца пра спраўнасць                                        ацяпляльнага абсталявання, электраправодкі, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Падчас акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля і атрымаць растлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі.
Валерый РАВІНСКІ,
начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *