У творчым пошуку

Арганізатары шматлікіх праграм і адпачынку землякоў пастаянна ў творчым пошуку, знаходзяць новыя і больш запатрабаваныя формы для арганізацыі вольнага часу дарослых і дзяцей, клапоцяцца пра захаванне багатай культурнай спадчыны. Не да адпачынку ім і ў святы. Але ўсё ж ёсць дзень, калі самі арганізатары вольнага часу, кіраўнікі гурткоў і клубаў па інтарэсах, музыканты, бібліятэкары, танцоры і спевакі – у цэнтры ўвагі. Гэта прафесійнае свята — Дзень работнікаў культуры. Напярэдадні яго прадстаўнічыя дэлегацыі культработнікаў Ляхавіччыны наведалі святочныя мерапрыемствы ў Брэсце і Мінску. Ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар раённага метадычнага цэнтра Соф’я Марчык і выкладчык дзі-цячай школы мастацтваў Святлана Сталярчук.

У гарадскім Доме культуры на раённым свяце “Нясі прыгажосць і ў працу, і ў жыццё” ўшаноўвалі культработнікаў Ляхавіччыны. Са словамі віншавання да віноўнікаў урачыстасцей звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, начальнік аддзела культуры райвыканкама Ніна Прыхач, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Мікалай Куліцкі.

Шчыра віталі і падтрымлівалі апладысментамі маладых спецыяліс-таў, якія прадставілі на суд прафесіяналаў свае візітоўкі, прадэманстравалі мастацкія здольнасці.

Культработнікі не могуць без сюрпрызаў, тым больш на сваім прафесійным свяце. На ўпрыгожаную сцэну завіталі казачныя Бабкі Ёжкі, якія  з гумарам  расказалі  пра быццё бухгалтэрыі аддзела культуры. Яскравыя музычныя і танцавальныя нумары ў выкананні калектываў дзіцячай школы мастацтваў, народных эстрадных студыі “Экспрэс” і групы   “Пачатак”, ансамбля песні  “Медуніца”, квартэта Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа дапоўнілі святочную атмасферу.

Ганна ПІШЧАКА,
метадыст раённагаметадычнага цэнтра
аддзела культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *