“Апетыт” у зладзеяў расце

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах 28-гадовага жыхара вёскі Адахаўшчына, які ўзламаў дзверы ў кватэры аднавяскоўца і ўкраў зварачны апарат.

Пакуль што не ўстаноўлены злодзей, які ў ноч з 11 на 12 кастрычніка з цялят-ніка малочнатаварнай фермы “Свяціца” СВК “Ліпнянка” ўчыніў крадзёж пяці цялят.

З дома па вуліцы Камсамольскай у райцэнтры зніклі прадукты харчавання і будаўнічыя матэрыялы. Прынятымі мерамі вышуку ўстаноўлена, што крадзёж – справа рук 22-гадовага ляхавічаніна.

Вуліца Сонечная двойчы апошнім часам прафігурыравала ў міліцэйскіх зводках па прычыне крадзяжоў з аўтамабіляў. У адным выпадку невядомыя знялі з аўтамабіля “Кіа-Рыа” ў райцэнтры два аўтамабільныя колы. У другім выпадку такім жа чынам у вёсцы Дарава-Чыж “Фальксваген” пазбавіўся аўтамагнітолы, фары і іншых запчастак. РАУС праводзіць праверку.

Не жаночая гэта справа…

За медыцынскай дапамогай у райпа-ліклініку звярнулася жыхарка в. Тухавічы, 1943 года нараджэння. Медыкі канстатавалі ў жанчыны пералом пальца нагі.  Па словах пацярпелай, цялеснае па-шкоджанне ёй нанесла знаёмая падчас сваркі на вуліцы ў Тухавічах.

Апошнім часам у поле зроку праваахоўных органаў за правапарушэнні трапілі тры нецвярозыя жыхаркі раёна. Адна з іх кіравала аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. 24-гадовая жыхарка Пашкоўцаў затрымана за знаходжанне ў грамадскім месцы п’янай, а тухавічанка – за сямейны скандал.

Са зводкамі РАУС знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *