А мы прагаласавалі за Ілью

Для эфектыўнай дзейнасці ўсюды патрэбен урад. 11 кастрычніка ў гімназіі адбыліся выбары старшыні вучнёўскага камітэта. Мы выбіралі з трох кандыдатур: вуча-ніцы 10 класа Анастасіі Русінай (яна, дарэчы, займала гэтую пасаду летась), 9-класнікаў Ільі Партаса і Юліі Равінскай. Большасць галасоў гімназісты аддалі за Ілью. Віншуем новага старшыню вучкама і жадаем добрай і актыўнай дзейнасці. Алеся РАКУЦЬ, вучаніца гімназіі г. Ляхавічы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *