Рэшткі ласёў знойдзены на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна

Днём 10 красавіка работнікі Ляхавіцкага лясгаса знайшлі на тэрыторыі (у 136 квадраце) Востраўскага лясніцтва рэшткі двух ласёў. Неўстаноўленыя асобы забілі жывёл, чым парушылі правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную  справу па частцы 4 артыкуле 282 (незаконнае паляванне, учыненае з выкарыстаннем механічнага, воднага або паветранага транспартнага сродку ці якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Навакольнаму асяроддзю нанесена шкода ў асабліва буйным памеры і  папярэдне ацэньваецца больш за 600 базавых велічынь.

Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік райаддзела Следчага камітэта.

Вред, причиненный окружающей среде

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *