Праз тыдзень – Вялікдзень

9 красавіка – роўна за тыдзень да светлага Вялікадня – дарогі да праваслаўных і каталіцкіх храмаў расквецілі рознакаляровыя букеты з галінкамі вярбы. У гэты дзень вернікі святкавалі Уваход Гасподні ў Іерусалім, які ў народзе звыкла называюць Вербнай  (ці Пальмавай) нядзеляй.
У гэты дзень вернікі неслі дадому з цэркваў і касцёлаў упрыгожаныя кветкамі і асвечаныя галінкі вярбы, што сімвалізуюць вялікую радасць. Традыцыя захоўваць іх на працягу года мае глыбокія карані. Людзі вераць, што гэта абароніць дамы ад бяды і ліха.
Шчырыя ўсмешкі і  віншаванні арганічна дапаўняла яшчэ адна спрадвечная традыцыя – лёгкія пастукванні вербным букетам. На здароўе, на шчасце.
На здымках: шматлюдна было ў Вербную нядзелю ў  Крыжаўзвіжанскай царкве ў Ляхавічах.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Больш фота тут

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *