Калі якасць – не проста слова

У мінулы чацвер у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на саісканне Прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2016 года. Прэм’ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў уручыў дыпломы кіраўнікам 10 арганізацый, што сталі лаўрэатамі Прэміі ўпершыню, і 16-ці, што пацвердзілі званне лаўрэата паўторна. Сярод апошніх – і СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Заслужаную ўзнагароду з рук кіраўніка ўрада прыняў дырэктар прадпрыемства Вячаслаў Жукоўскі.

Гандлёвыя маркі “Ляхавічок”, “Унучок Ляхавічок”, “Ляхавіцкае” даўно сталі пазнавальнымі брэндамі. Прадукцыя, што выпускаецца пад імі, асацыюецца ў пакупнікоў з выключнай якасцю, натуральнасцю, адменным смакам. І гэта – вынік штодзённай напружанай і адказнай работы ўсяго калектыву, укаранення сучасных тэхналогій, пастаяннай мадэрнізацыі і – тут не паспрачаешся – граматнага кіраўніцтва.  Дарэчы, Вячаслаў Жукоўскі – адзін з трох кіраўнікоў прадпрыемстваў, што дасягнулі найлепшых вынікаў у галіне якасці прадукцыі і сістэмнага менеджменту, адзначаных нагрудным знакам Дзяржстандарта “Лідар якасці” за асабісты ўклад у павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслуг.
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *