З радасцю велікоднай!
Сардэчна віншуем вас са светлым святам Уваскрасення Хрыстова.
Сёння, як і тысячы гадоў назад, Вялікдзень – вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. У гэтыя дні асаблівая, ні з чым непараўнальная радасць перапаўняе сэрцы вернікаў, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення. Жыхары Ляхавіцкага раёна, незалежна ад веравызнання, уносяць значны ўклад ва ўмацаванне міжканфесійнай згоды, што з’яўляецца залогам міру і паспяховага развіцця грамадства. Няхай разам са святочнымі велікоднымі званамі ўвойдуць у кожны дом, у кожную сям’ю здароўе, поспех, дабрабыт, вера, надзея і любоў. Няхай светлая велікодная радасць саграе душы, дорыць гармонію, спакой і ўзаемаразуменне.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.