Працай славяцца!

На сустрэчу ў літаратурную гасцёўню раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы запрасілі ветэранаў працы – кавалераў ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, людзей, якія працоўнымі дасягненнямі стваралі славу не толькі сваім гаспадаркам, але і раёну. Былыя старшыня калгаса імя Ламаносава Герой Сацыялістычнай Працы Генрых Траццяк, механізатар калгаса “Кастрычнік” Тадэвуш Макарэвіч, свінарка племзавода “Нача” Вольга Ясько, брыгадзір паляводчай брыгады калгаса “Новы шлях” Раман Камінскі, механізатар эксперыментальнай базы “Малагарадзішчанская” Рыгор Касабуцкі (на здымку) з задавальненнем сустрэліся з моладдзю.
Да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся старшыня райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, які прыгадаў імёны лепшых працаўнікоў Ляхавіччыны розных часоў. Пра тых, з кім пашчасціла працаваць, сустракацца, расказвалі старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Начаўскага сельсавета Міхаіл Варановіч і аўтар кнігі “Ёсць край такі…” Уладзімір Лаўрэнаў. Госці з інтарэсам дзяліліся меркаваннямі, думкамі, успамінамі.
Арганізавалі гэту сустрэчу  райкамы КПБ і БРСМ, раённы савет ветэранаў і раённая арганізацыя “Белай Русі”.
Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *