Веды давядуць да Алімпу

Завяршыўся другі (раённы) этап абласной алімпіяды па прававых ведах. Удзел у ім узялі 13 дзесяцікласнікаў і 5 васьмікласнікаў з гарадскіх і сельскіх школ. Яны дэманстравалі веданне  заканадаўства  – Канстытуцыі, кодэксаў.
Пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі вучаніца 10 класа Жарабковіцкай СШ Вольга Войтуль і вучань 8 класа Начаўскай СШ  Павел Анціпарук.  Яны будуць прадстаўляць раён на абласным этапе.
Падведзены і вынікі раённай прадметнай алімпіяды (праходзіла на базе СШ № 1 райцэнтра) сярод вучняў 3-8 класаў. Дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў узнагароджаны 128 школьнікаў. Найбольш  пераможцаў падрыхтавалі педагогі гімназіі (38 дыпломаў), СШ № 2 (30), СШ № 1 (29), Жарабковіцкай  (6) і Крывошынскай СШ (5).
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *