Конкурс для вялікай сям’і

У Ляхавіцкім раёне праводзіцца прыём заявак на ўдзел у аглядзе-конкурсе ”Лепшая мнагадзетная сям’я”, які адбудзецца 27 красавіка 2017 года ў гарадскім Доме культуры.
У конкурсе прапануецца паўдзельнічаць усім жадаючым сем’ям, якія выхоўваюць трое і больш непаўналетніх дзяцей. Па выніках конкурсу будзе вызначана, хто прадставіць раён у абласным этапе. Усе ўдзельнікі будуць заахвочаны прызамі.
Заяўкі прымаюцца па адрасе: г. Ляхавічы,   вул. Юбілейная, 19, кабінет № 1. Па пытаннях, якія вас цікавяць, можна звярнуцца па тэлефоне 2-17-93.
Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *