Вас спытаюць пра сям’ю

З красавіка па лістапад 2017 года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пройдзе нацыянальнае сацыялагічнае  даследаванне “Фарміраванне сям’і, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў”. У ходзе даследавання будуць апытаны каля 10000 пастаянных жыхароў краіны ва ўзросце 18-79 гадоў.
Рэспандэнтам, у прыватнасці, будуць зададзены пытанні пра размеркаванне абавязкаў у сям’і, у тым ліку па доглядзе за дзецьмі і састарэлымі сваякамі, аб эфектыўнасці праграм сацыяльнай дапамогі сям’і і іншыя.
Апытанне насельніцтва праводзіцца Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Партнёрам па правядзенні даследавання з’яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт.
Упершыню сацыялагічнае даследаванне ў Беларусі праводзіцца з выкарыстаннем электронных носьбітаў (планшэтаў).
Арганізатары апытання нагадваюць, што грамадзянам неабходна правяраць па-сведчанне асобы (пашпарт), у таго, хто праводзіць даследаванне  (інтэрв’юераў), а таксама наяўнасць у іх пасведчання Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *