На зімовыя “кватэры”

Сёлета ў жывёлаводаў супалі і жаданні, і магчымасці: своечасова пачаліся рамонтныя работы на фермах сельгаспрадпрыемстваў, актыўна нарых-тавалі кармы, і надвор’е спрыяла ўсім гэтым клопатам. Уцеплены памяшканні, адрамантаваны стойлы і адладжана работа сістэм водапаення і гноевыдалення – амаль паўсюдна. Вялікі аб’ём падрыхтоўчых работ выкананы ў СВК “Тальмінавічы”. Праўда, яны яшчэ і сёння вядуцца. У стане завяршэння рэканструкцыя жывёлагадоўчага памяшкання ў Тальмінавічах: малочны статак будзе зімаваць на глыбокай падсцілцы, даіцца “УДСкай”, а  з абслугоўваннем фермы спра-віцца значна менш людзей (адзін працаўнік на 100 кароў).

Такія ж падрыхтоўчыя работы завяршаюцца і ў вёсцы Ліпск СВК “Ліпнянка”. У бліжэйшыя дні плануюць паставіць на зімоўку бычкоў (адкорм) на комплексе ў Малым Гарадзішчы, дзе таксама заканчваюцца работы па рэканструкцыі памяшкання. Сваімі сіламі перабудавалі жывёлагадоўчае памяшканне ў ДП ”Нача” і пры-стасавалі яго для гада-вання маладняку. Многа зрабілі па падрыхтоўцы да стойлавага ўтрымання жывёлы ў СВК “Шлях новы”. У прыватнасці, у Навасёлках рэканструявалі ферму для ўтрымання маладняку на глыбокай падсцілцы. Ва ўсіх гаспадарках пабялілі памяшканні вапнай. Гэта дае не толькі эстэтычны эфект, але і дэзынфекуючы. У райаграсэрвісе, напрыклад, пабелку на фермах паўтарылі двойчы. Чаго не скажаш пра СВК “Жарабковічы”, дзе ўжо 2 гады фермы не беленыя. Нягледзячы на тое, што неаднойчы ўзнімалася пытанне арганізацыі гноевыдалення на ферме вёскі Дамашы, усё застаецца як і раней: рэчка сцёкаў працягвае разлівацца па наваколлі.

Добра арганізаваная зімоўка грамадскага статка мае на ўвазе і забеспячэнне кармамі. Сёлета амаль ва ўсіх гаспадарках будзе дастатак зялёных кармоў. Ужо цяпер на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана больш як па 21 цэнтнеры кармавых адзінак – значна больш леташняга. Багатая кармавая база ў СВК “Шлях новы” – 27,65 цэнтнера на ўмоўную галаву жывёлы (на 5 цэнтнераў больш, мінулагодняга), у ДП “Нача” амаль на 6 цэнтнераў больш — 26 цэнтнераў кармавых адзінак. На жаль, і тут становяцца відавочнымі праблемы СВК  “Жарабковічы”, дзе яшчэ працягваецца нарыхтоўка сіласу. І работы вядуцца вельмі марудна: з такімі тэмпамі праблематычна справіцца з уборкай кукурузы да новага года… А  якасць корму, закла-дзенага пры мінусавай тэмпературы, не адпавядае патрабаванням. Сёння ў гаспадарцы на ўмоўную галаву жывёлы маюць 11,58 цэнтнера кармавых адзінак – на 2,3 цэнтнера менш, чым летась. Гэтае замаруджванне яўна не на карысць надоям малака і, наогул, арганізацыі стойлавага ўтрымання жывёлы.

Зіма яшчэ не наступіла, аднак, пашы ўжо няма. Пасьба жывёлы – выключна прагулкі. Каб не ўпалі надоі, самы час распачынаць сянаж і карміць статак. Гэта якраз той выпадак, калі эканомія можа прывесці да страт. Ёсць яшчэ адна магчымасць падтрымаць прадукцыйнасць – набываць жом у гаспадарках, якія займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў: за тону – 22 тысячы рублёў. Лішкі яго прадаюць у СВК “Шлях новы”, ААТ  “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”. І многія (за выключэннем СВК “Ляхавіцкі”, “Ліпнянка”, “Тальмінавічы”, якія самастойна вырошчваюць караняплоды на корм жывёле) выкарыстоўваюць прапанову і лічаць яе ўпаўне выгаднай. А вось у СВК “Жарабковічы” прымаюць гэта за “дарагое задавальненне” і ўвесь жом, які прызначаецца гаспадарцы за здадзеныя караняплоды, прадаюць.

Пакуль што  на малаказавод адпраўляецца прадукцыі амаль на 11 працэнтаў больш, чым у адпаведны перыяд мінулага года. У СВК “Шлях новы”  “плюс” складае 26,7 працэнта, “Ляхавіцкім” – 10 працэнтаў, ДП ”Нача” і СВК “Тальмінавічы” – па 12 працэнтаў у параўнанні з леташнімі кастрычніцкімі надоямі. Трымаць гэтую сітуацыю пад кантролем і ўтрымаць яе не цяжка, калі па-гаспадарску адносіцца да вырашэння пытанняў.

Аляксандр ШЫТАЎ,
галоўны заатэхнік райсельгасхарчу

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *