Красавіцкія замалёўкі

Такі ён – красавік.
Абнадзеіў цяплом. Парадаваў ласкавымі прамянямі, што літаральна за некалькі дзён навялі вясновыя парадкі: надалі смеласці прымулам у кветніку, разбудзілі пупышкі на парэчках і развесілі завушніцы на бярозах.
А потым нібы перадумаў. Захмарыў. Заплакаў няўтульным халодным дажджом. Прымусіў нас старанна хавацца ў шалікі і каўнеры ад настойлівага ветру. І, у рэшце рэшт, праз дзесяцідзёнку пасля заканчэння ацяпляльнага сезона зноў падагрэў батарэі ў кватэрах.
Але каляндар не падманеш. Два тыдні – і май. А гэта значыць – ужо зусім хутка і лета: для кагосьці канікулы і паўнацэнны адпачынак, для некаторых – вельмі гарачая пара: уступная кампанія, касавіца, летняя бяспека… Так што пакуль самы час правесці апошнюю перадсезонную “рэвізію” лагераў і зон адпачынку, сельскагаспадарчай тэхнікі, ведаў, планаў і многага іншага.
Красавік – месяц важны.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *