“Пламбірныя” імправізацыі

Заўтра, 19 красавіка, нашыя юныя землякі –  каманда КВЗ “Пламбір”  цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – выступае ў чвэрцьфінале адкрытай Брэсцкай абласной лігі. Каб трапіць у гэты этап, у сакавіку давялося спаборнічаць з 29 камандамі-канкурэнтамі, з якіх журы  адабрала толькі 12.  Калі ў мінулай гульні вясёлыя і знаходлівыя   гумарылі на тэму “Інавацыйны сезон”, то зараз парадуюць  “Інавацыямі мінулага”. “Пламбір”, як заўсёды, падрыхтаваў яркія нумары і трапныя жарты. Акрамя візітнай карткі, рабяты будуць імправізаваць у музычным біятлоне, размінцы і іншых конкурсах.  “Пламбір” у  Брэсцкай лізе не навічок, выступае трэці сезон.
Жадаем рабятам выдатных выступленняў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва каманды.

Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *