Не да сну ўвясну

І не прынцыпова, садавод ты з багатым вопытам ці апантаны справай пачатковец, які толькі спасцігае складаную навуку песціць-вырошчваць пладовыя дрэвы…
Для навучэнцаў Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа – будучых плодаагароднікаў – сад з’яўляецца вучэбнай лабараторыяй і аўдыторыяй на свежым паветры адначасова. А яшчэ – класам для павышэння прафесійнай класнасці, дзе тэарэтычныя пазнанні праходзяць шліфоўку практыкай. Так адбываецца, пачынаючы з другога курса, і заканчваецца незадоўга да дыплома.  Асабліва клопату і ўвагі сад патрабуе ўвясну. Агледзець дрэвы на прадмет захворванняў, вылечыць іх, калі ёсць у тым патрэба. Выдаліць непатрэбныя парасткі, сухія галінкі, абрэзаць-сфарміраваць крону – справа для ўзброеных ведамі і спецыяльным інвентаром рупліўцаў. Такіх як Дзіяна Мельнікава-Арбоне  (на здымку) і яе сябры-трэццякурснікі з 31”П” групы.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *