Гэтым рэчам не месца ў маім жыцці

Адной з самых згубных з’яў, асабліва для моладзі, з’яўляецца  курэнне, п’янства і наркаманія. Яны  штогод атручваюць, разбураюць здароўе і забіраюць жыцці тысяч лю-дзей. І ўсё гэта добраахвотна — чалавек сам атручвае, разбурае і забівае сябе.

Якасць жыцця залежыць не толькі ад сяброўства з фізкультурай і спортам,  але і ад звычак, якія ўзніклі ў чалавека ў тым ці іншым узросце. Гэта могуць быць вельмі карысныя звычкі: захаванне правіл гігіены працы і адпачынку, рэжыму дня, умеранае і рацыянальнае харчаванне, заняткі фізкультурай і спортам і г. д. Чым раней чалавек сфарміруе ў сабе імкненне прытрымлівацца гэтых звычак, тым больш у яго шанцаў дажыць да старасці здаровым, бадзёрым і шчаслівым. Але ёсць і шкодныя звычкі, розныя віды адхілення ад здаровага ладу жыцця. Тытунекурэнне, алкагалізм і наркаманію з нацяжкай можна аднесці да шкодных звычак, хутчэй за ўсё — гэта захворванні і, як вынік, залежнасць.

Пра алкагалізм гавораць: «Чым больш п’еш за здароўе, тым хутчэй вып’еш за спачын». П’янства прыводзіць да страты эфектыўнасці на рабоце, разбурэння сям’і і зда-роўя. Як і іншыя захворванні, алкагалізм не ўзнікае адразу, ён пад-крадваецца спакваля. Стадыя, якая папярэднічае алкагалізму, — бытавое п’янства.

Пра шкоднасць курэння напісана і сказана шмат. Прывядзём яшчэ крыху фактаў, якія даказваюць згубнае дзеянне гэтай залежнасці.

Па даных Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, 54,4 працэнта мужчын у нашай краіне кураць. Ва ўзросце 30-39 гадоў колькасць аматараў цыгарэты складае 64,8 працэнта сярод мужчын і 14,9 працэнта сярод жанчын. Ва ўзросце 14-17 гадоў — 34,2 працэнта. 73 працэнты заядлых курыльшчыкаў пачалі курыць да 17 гадоў, гэта значыць яшчэ ў час вучобы ў школе.

З гэтым трэба змагацца — здаровы лад жыцця супраць цыгарэты! І супраць наркаманіі. У апошняй шмат розных накірункаў: залежнасць ад лекавых стымулятараў, наркатычных рэчываў, курэнне траўкі, марфінізм. Наркаманія — гэта захворванне, якое характарызуецца злоўжываннем наркатычнымі рэчывамі і хваравітай цягай да іх. У выніку ўтвараецца стойкая псіхічная і фізічная залежнасць, разбурэнне асобы і хуткі смяротны фінал.

…Яшчэ параўнальна нядаўна ўсё неабходнае чалавеку для жыцця здавалася невычарпальным і вечным: лясы, фауністычныя рэсурсы, карысныя выкапні і г.д. Вада льецца з кранаў, у патрэбны час пачынае працаваць цэнтральнае ацяпленне, заўсёды да паслуг электраэнергія і газ. Але людзі зразумелі: усё, што мы бяром у прыроды, неабходна расходаваць эканомна, клапоцячыся аб аднаўленні рэсурсаў. Гэта адносіцца і да здароўя чалавека — асноўнага ўласнага рэсурсу кожнага з нас. На жаль, клопат пра здароўе займае ў чалавека далёка і не заўсёды першае месца. А трэба інакш: загар-   тоўвацца, весці здаровы лад жыцця і радавацца кожнаму дню. На цвярозую галаву, без цыгарэты і тым больш без наркатычнай залежнасці.

Марына ЗАВАДСКАЯ,
сацыёлаг

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *