Субота навядзе парадак

22 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік. Для кагосьці – на рабочым месцы, а для многіх выхадны дзень па добрай волі стане працоўным. У вялікіх і малых гарадах, аграгарадках і вёсках людзі выйдуць наводзіць парадак. Пасля такога працоўнага дэсанта стане чысцей на вуліцах населеных пунктаў, на тэрыторыях дзіцячых аздараўленчых лагераў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Сродкі, заробленыя падчас суботніка, па традыцыі будуць накіраваны на добрыя і патрэбныя справы, у тым ліку рэканструкцыю і рэстаўрацыю помнікаў і гістарычных мясцін, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, падрыхтоўку летнікаў да сезона дзіцячага адпачынку.
Што з гэтага вынікае? Рыхтуйце на суботу працоўны настрой!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *