Вам належыць ільгота

31 год прайшоў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая прынесла шмат бед і страт. З таго часу з’явіліся ў мове часта ўжывальныя словы “ліквідатары”, “перасяленцы”. На сённяшні дзень у раёне пражывае больш за 400 грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый. Усе яны маюць пэўныя льготы.
Дакументам, які пацвярджае права на льготы, з’яўляецца пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый. Ліквідатарам выдаецца пасведчанне пацярпелага, аднак, яны маюць статус удзельніка ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Па беларускім заканадаўстве асобы, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, маюць дадатковыя правы. Ліквідатары  наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986-1987 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) ці занятыя ў гэты перыяд на работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваныя ці камандзіраваныя), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных (прызваных на спецыяльныя зборы і выконваючых работы па ліквідацыі), маюць права на медабслугоўванне пры выхадзе на пенсію (у арганізацыях аховы здароўя, дзе былі замацаваны па апошнім месцы работы, службы); першачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя і  размяшчэнне ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання на стацыянар; выплату дапамогі па часовай непрацаздольнасці ў памеры 100 працэнтаў  сярэднядзённага заробку; выкарыстанне працоўнага водпуску ў летні ці іншы зручны для іх час, а таксама атрыманне сацыяльнага водпуску без захавання зарплаты на 14 дзён у годзе; пераважнае права на пакіданне на рабоце пры скарачэнні колькасці ці штату работнікаў пры роўнай прадукцыйнасці працы і кваліфікацыі, а таксама на залічэнне для атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі; прыём па-за конкурсу на факультэты давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя аддзяленні; першачарговае ўступленне ў гаражныя кааператывы і кааператывы па эксплуатацыі аўтастаянак.
Пенсіі па ўзросце ліквідатарам назначаюцца са зніжэннем узросту: тым, хто прымаў удзел у ліквідацыі ў межах 10-кіламетровай зоны ў 1986 годзе ці не менш за 10 сутак у 1987 годзе, – на 10 гадоў; тым, хто прымаў удзел у ліквідацыі ў 1986-1987 гадах у межах зоны эвакуацыі (акрамя занятых  у 10-кіламетровай зоне) і ўдзельнікам ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый пры ўмове наступлення інваліднасці незалежна ад яе прычыны (акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па прычыне ап’янення), – на 5 гадоў.
Дзяржава ў меру сваіх эканамічных і фінансавых магчымасцяў аказвае падтрымку і прымае сацыяльна значныя рашэнні  ў адносінах  удзельнікаў ліквідацыі і пацярпелых ў выніку Чарнобыльскай катастрофы. Сацыяльная абарона накіравана ў першую чаргу на падтрымку найменш абароненых катэгорый грамадзян – гэта дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забру-джвання, і інваліды.
Таццяна КАТРАЛЬ, начальнік аддзела сацыяльнай падтрымкі ўпраўлення
па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *