З Камсамольскай з прывітаннем!

На вечна маладой назвай вельмі лёгка ўгадвалася даволі старая гарадская вуліца. Звычайныя, перажыўшыя дзесяцігоддзі дамы абапал старой, шчарбатай стужкі асфальту. Прыкладна ў такім вобразе паўставала ляхавіцкая вуліца Камсамольская. Так было яшчэ “ўчора”. Дакладна, да 11 красавіка бягучага года, калі і пачаўся першы этап работ па змене “іміджу” аднаго з ключавых гарадскіх трактаў.
Заказчыкам рамонтных работ з’яўляецца камунгас, права на падрад атрымала мясцовае ДРБУ-200, фінансавае забеспячэнне ў суме больш як 42 тысячы рублёў – за кошт сродкаў раённага бюджэту.  Менавіта раённая ўлада ініцыявала ўключэнне і гэтага адраса ў праграму добраўпарадкавання.
Прадугледжваецца рамонт асфальта-бетоннага пакрыцця, на шэрагу ўчасткаў вуліцы будзе заменены бардзюрны камень. Ён, дарэчы сказаць, зроблены ў ДРБУ-200.
Работы працягваюцца ў адпаведнасці з рэгламентам і з мэтай быць завершанымі 6 мая. Маецца на ўвазе іх першы этап.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *