Без года – век

У красавіку споўнілася 99 гадоў як была заснавана савецкая пажарная ахова. У гэты дзень у 1918 годзе быў падпісаны Дэкрэт СНК «Аб арганізацыі дзяржаўных мер па барацьбе з агнём», які адыграў значную ролю ў справе станаўлення і развіцця пажарнай аховы.
Мы з удзячнасцю ўспамінаем імёны тых супрацоўнікаў, хто стаяў ля вытокаў адраджэння і развіцця пажарнай аховы. Намеснік начальніка па кадравым забеспячэнні і ідэалагічнай падрыхтоўцы Ляхавіцкага РАНС Сяргей Новік сустрэўся з ветэранамі службы Уладзімірам Ганчуком і Канстанцінам Зелянеўскім. Уладзімір Ганчук пачаў сваю дзейнасць з пасады начальніка інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Ляхавіцкага РАУС у 1987 годзе, на заслужаны адпачынак пайшоў з пасады начальніка Ляхавіцкага РАНС. Канстанцін Зелянеўскі праслужыў у дзяржаўным пажарным наглядзе больш за 30 гадоў.
Сяброўскія стасункі пакінулі прыемныя ўражанні ад сустрэчы. Добры настрой і станоўчыя эмоцыі, радасць у вачах людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё нашай агульнай справе, адлюстраваліся на памятным фота, якое папоўніць фармуляр РАНС і асабістыя фотаархівы нашых ветэранаў.
Сустрэчы з ветэранамі – заўсёды вопыт для новых пакаленняў выратавальнікаў. І яшчэ, у гэтых людзей ёсць чаму павучыцца, яны памятаюць, як усё пачыналася, як праходзілі станаўленне службы.
Віншуем усіх супрацоўнікаў і ветэранаў-агняборцаў. Здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям!
Валерый РАВІНСКІ,  начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *