Напарнік Пальма

У міліцыянера-кінолага  аддзялення па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі Дзмітрыя Машэя надзейны чатырохногі напарнік, дакладней, напарніца – службовая  аўчарка  Пальма. На яе рахунку дзясятак раскрытых злачынстваў і шматлікія падзякі. Бярэ след, шукае, ахоўвае –  такая дапамога часам неацэнная.  Бездакорна выконвае каманды свайго гаспадара і разумее яго нават без словаў. Кінолаг свайму гадаванцу ўдзяляе максімум увагі. Трэніроўкі, прагулкі, павышэнне прафесійнага майстэрства – разам. Ежу чатырохногі ахоўнік бярэ  толькі з  рук  Дзмітрыя. А калі той  адчыняе  багажнік аўтамабіля, Пальма ведае – час адпраўляцца на службу. Вельмі разумная, добрая, ласкавая, не церпіць злых людзей,  гаворыць пра вернага памочніка  прапаршчык Машэй.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *