Агонь бывае жорсткім

Той, хто хоць аднойчы бачыў пажар, ведае, якое гэта страшнае бедства. Ён не толькі нішчыць матэрыяльныя каштоўнасці, але часам забірае самае дарагое – чалавечае жыццё. Агонь жорстка распраўляецца з тымі, хто ставіцца да яго абыякава.

У мінулую пятніцу пажар здарыўся ў вёсцы Шчэрбава. Прыкладна ў 10.30 раніцы загарэўся дом, у якім пражываў беспрацоўны вясковец 1952 года нара-джэння. Мужчына загінуў. Прычынай чарговай трагедыі стала курэнне ў нецвярозым стане.

Дарэчы, менавіта гэтая прычына – адзін з сумных лідараў у статыстыцы пажараў. Для таго, каб папярэдзіць разгул агню, неабходна захоўваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі: не курыць у ложку (асабліва “пад градусам”), не пакідаць без нагляду дзяцей, не выкарыстоўваць няспраўныя электрапрыборы, не эксплуатаваць няспраўнае пячное ацяпленне і самаробныя электраацяпляльныя прыборы… І не варта лічыць за лішняе паведаміць у пажарную службу ці міліцыю пра тое, што сусед рэгулярна парушае гэтыя правілы, ці пра тое, што ў пустуючым доме пасяліліся падазроныя “жыльцы”.

Памятайце: на месцы згарэлага дома можна, у рэшце рэшт, пабудаваць новы. Можна купіць і новыя рэчы. Але нельга вярнуць да жыцця тых, хто загінуў у полымі.

Валерый РАВІНСКІ,
начальнік РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *