Дарога не даруе памылак

Нягледзячы на значную прафілактычную работу, дарогі па-ранейшаму застаюцца небяспечнай зонай. Па стану на 19 кастрычніка на тэрыторыі Брэстчыны адбылося 187 ДТЗ з удзелам пешаходаў, прычым 92 з іх – па віне апошніх. У нашым раёне зарэгістравана 3 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам веласіпедыстаў, чалавек загінуў, двое атрымалі траўмы.

Як і раней, асноўнай прычынай гібелі людзей на дарогах застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, не абазначаных у цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. Аварыйныя сітуацыі ствараюць і іншыя парушэнні пешаходаў: пераход праезнай часткі ў недазволеным месцы ці на забараняючы сігнал светлафора, выхад з-за транспартнага сродку, што стаіць, і г.д. І нават на пешаходным пераходзе многія ўмудраюцца стварыць аварыйную сітуацыю: рэзка і нечакана выходзяць на праезную частку, не пераканаўшыся, што транспартны сродак прыпыніўся і прапускае іх. Пешаход павінен бачыць, што яго пераход бяспечны!

Знізіць узровень траўматызму на дарогах, у тым ліку і з удзелам пешаходаў, магчыма толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх   удзельнікаў дарожнага руху – і вадзіцеляў, і пешаходаў. Для гэтага неабходна захоўваць правілы дарожнага руху і паважаць правы іншых. Узаемапавага і ветлівасць на дарозе – лепшыя спадарожнікі.

Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *