Адкрываю Багдановіча

Гэты тыдзень у гімназіі быў прысвечаны жыццю і творчасці аднаго з найвялікшых беларускіх паэтаў – Максіма Багдановіча. Нагодай стала слушная дата – 120-годдзе з дня нараджэння вядомага беларуса, якое грамадскасць будзе адзначаць на пачатку снежня.

Літаральна за некалькі дзён нават тыя, хто раней не быў знаёмы з творчасцю Багдановіча, прынялі блізка да сэрца і яго лірыку, талент, жаданне і імкненне глыбока і ўсебакова даследаваць гісторыю беларускай культуры, і яго трагічную біяграфію (паэт памёр ад хваробы ў 25-гадовым узросце).

Яркай кропкай глыбокага знаёмства з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча стане экскурсія ў літаратурны музей яго імя, што знаходзіцца ў Мінску.

Алеся РАКУЦЬ,
вучаніца гімназіі г. Ляхавічы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *