“Мая загсаўская гісторыя”

Сёлета 100-гадовы юбілей адзначаюць органы, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану. Назву загс, што замацавалася за імі, без перабольшання, ведаюць літаральна ўсе. І кожны з нас тым ці іншым чынам хаця б аднойчы сустракаўся з яго супрацоўнікамі. Многія звароты ў загс звязаны з  самымі шчаслівымі момантамі ў жыцці – нараджэннем дзяцей, стварэннем сям’і – і пакідаюць незабыўныя ўражанні.
«ЛВ» і аддзел загса райвыканкама аб’яўляюць конкурс “Мая загсаўская гісторыя” і запрашаюць сваіх землякоў падзяліцца радаснымі ўспамінамі і шчаслівымі імгненнямі. Прыгадайце цікавую гісторыю, звязаную з рэгістрацыяй нараджэння, шлюбу. А, магчыма, вы ці вашы родныя ўрачыста адзначылі ў аддзеле загса залатое ці нават брыльянтавае вяселле. Вам ёсць пра што расказаць!
Свае гісторыі можна дасылаць на паштовы адрас аддзела загса райвыканкама (г.Ляхавічы, пл.Перамогі, 3) ці “Ляхавіцкага весніка” (г.Ляхавічы, пл.Леніна, 3). Можна для гэтага скарыстацца электроннай поштай раёнкі (Ljahavves@gmail.com). Не забудзьцеся зрабіць паметку «на конкурс».
Чакаем вашы загсаўскія гісторыі да 1 снежня 2017 года. Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас святкавання 100-гадовага юбілею органаў загса (ён прыпадае на 18 снежня). Самыя цікавыя работы абавязкова будуць надрукаваны ў раёнцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *