Дыпламаваныя! У Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы ўручылі дыпломы выпускнікам

На асабістым календары 41 навучэнца (ужо былых) Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа з’явілася яшчэ адно свята –  29 красавіка выпускным вечарам у навучальнай установе  яны пачалі свой самастойны шлях паўнавартасных спецыялістаў-аграрыяў. 19 плодаагароднінаводаў і 22 ветфельчары атрымалі дыпломы аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі, шасцёра з іх – дыпломы з адзнакай (на здымку ўверсе). Было ўрачыста, святочна, радасна і сумна адначасова, але сум гэты вельмі аптымістычны: наперадзе ўсё   жыццё. Няхай спраўдзяцца мары і надзеі!
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Дырэктар ЛДАКа Алена Абарава ўручыла дыпломы выпускнікам

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *