Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» – пераможца XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Ліцера” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі”

Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» – пераможца XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Ліцера” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі”. Лаўрэатам   у гэтай жа намінацыі стала пружанская газета «Раённыя будні». За  «Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі» званне лаўрэата ў абласной газеты «Заря».

Перамогу   ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі” атрымала рэдакцыя газеты «Навіны Камянеччыны». Лаўрэат гэтай намінацыі – столінская газета «Навіны Палесся».

Званне лаўрэата  ў  намінацыі «Лепшы інтэрнэт-праект» заслужыла  Баранавіцкая газета «Наш край». Журналіст  «Маяка» Мікалай Сянкевіч стаў лаўрэатам у намінацыі «Лепшая аўтарская калонка».

Шчыра віншуем калег, жадаем далейшых перамог і натхнення!

А яшчэ менавіта на выставе «»СМІ ў Беларусі, у павільёне Брэсцкай вобласці, адбылася значная і важкая падзея – прэзентацыя паэтычнага зборніка “Март” рэдактара “Ляхавіцкага весніка” Вольгі Барадзіной, які выпусціла выдавецтва “Бяловагруп”. Свой водгук на цудоўныя і пранікнёныя вершы Вольгі Пятроўны пакінуў вядомы беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *