І абаяльныя, і таленавітыя, і ветлівыя. У Ляхавічах змагаліся за званне ”Міс Малютка-2017”

Пяць юных ляхавічанак у мінулую нядзелю ў ГДК змагаліся за званне ”Міс Малютка-2017”.  Дзяўчынкам  неабходна было падрыхтаваць візітоўку, расказаць пра свае захапленні, прайсці этап ”прынцэса ветлівых навук”, паўдзельнічаць у дэфіле авангарднай моды і ўявіць сябе на балі ў Папялушкі.
Кожную канкурсантку вельмі шчыра і цёпла падтрымлівалі і  падбадзёрвалі  гледачы. Без тытулаў і падарункаў не засталася ні адна ўдзельніца. Званне “Міс Артыстычнасць” атрымала    Дзіяна Кудзялевіч, ”Міс Фота” –  Анастасія Кавальчук, “Міс Зачараванне” – Маргарыта Каваленка, “Міс Грацыя” – Марыя Кабяшова.
Уладальніцай галоўнага  тытула “Міс Малютка-2017” і прыза глядацкіх сімпатый  стала Сафія Цёсава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *