Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!

Шчыра віншуем вас з Днём Перамогі!
Мы сустракаем свята, веліч якога непадуладна часу. 72 мірныя гады аддзяляюць нас ад залпаў святочных салютаў вясны 1945 года, якая назаўсёды застанецца сімвалам подзвігу,  гонару і славы, памяці і смутку.
У гэты цудоўны майскі дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, схіляем галовы перад подзвігам слаўных герояў.
Выказваем словы вялікай падзякі працаўнікам тылу, якія ў голад, холад і разруху аддавалі ўсе свае сілы ў імя Перамогі. Мы ўдзячны ветэранам за падтрымку і супрацоўніцтва, за мудрыя парады і дапамогу ў выхаванні маладога пакалення.
Светлая памяць  усім, хто не вярнуўся з  вайны, і вечная слава воінам-пераможцам!
Жадаем усім землякам моцнага здароўя, светлай і добрай любві, квітнеючай вясны круглы год і радасці быцця!
Раённы выканаўчы камітэт.                                                    Раённы Савет дэпутатаў.

Шаноўныя жыхары Ляхавіцкага раёна, дарагія сябры!

9 Мая – не толькі  цудоўны вясенні дзень, але і незабыўная дата – Дзень Перамогі. На жаль, зусім мала сёння засталося тых, хто быў удзельнікам гераічных падзей і каму асабіста мы абавязаны шчасцем жыць пад мірным небам. Жадаем нашым ветэранам здароўя і даўгалецця і абяцаем, што зробім усё, каб нашы дзеці ніколі не зведалі, што такое вайна. Няхай гэтая Перамога натхняе толькі на добрыя ўчынкі, любоў да Радзімы. Са святам!

Васілій МАРКЕВІЧ,  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дарагія землякі!
У беларускім календары Дзень Перамогі займае асаблівае месца. Гэта свята ўсіх пакаленняў – агульнае і самае галоўнае. Дата 9 мая 1945 года стала без перабольшання лёсавызначальнай. Нізкі паклон за гэта і за наша мірнае сёння самым шаноўным людзям у краіне – дарагім ветэранам вайны.
Віншую ўсіх жыхароў Ляхавіччыны  з вялікім святам і жадаю кожнаму гонару за сваю сям’ю, зямлю, народ, краіну. Дабрабыту, поспехаў і мірнага неба над галавой!
Леанід ЦУПРЫК,  дэпутат Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *