Зямельны эфект

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці  ў ходзе праверак органаў выканаўчай улады, суб’ектаў гаспадарання  ажыццяўляецца кантроль за захаваннем зямельнага заканадаўства, у тым ліку за рацыянальным выкарыстаннем зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Устаноўлены шматлікія выпадкі неэфектыўнага выкарыстання зямель, прызначаных для вядзення сельскай гаспадаркі.

Напрыклад, у рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады ААТ “Беларускія журавіны” ў мінулым годзе выдзелены зямельны ўчастак плошчай 296 га для вырошчвання ягад, які  ў гэтым годзе чамусьці выкарыстоўваўся  папярэднім землекарыстальнікам – ААТ “Парахонскае”. Акрамя таго, “Беларускія журавіны” 72 га ўласных плошчаў выкарыстоўвала не для вырошчвання журавін і буякоў, а зерневых, якія скормліваліся рыбе.

Пачасціліся выпадкі выяўлення фактаў, калі меліяраваныя землі ў выніку       несвоечасовага правядзення рамонтна-эксплуатацыйных работ  паўторна забалочваюцца. Напрыклад, у СВК “Дружба народаў” Кобрын-скага раёна высеяныя ў 2011 годзе на меліяраваных землях на 254 га зерневыя і зернебабовыя культуры, а таксама на 95 га  рапс  спісаны па прычыне іх гібелі з-за вымакання. А на сённяшні дзень з маючых у кааператыве 2807 га асушаных зямель амаль палова падвергнута паўторнаму забалочванню, на іх кааператывам нічога не вырошчваецца і не ўбіраецца.

Аналагічная сітуацыя ў ААТ “Днепра-Бугскае” гэтага ж раёна.

У ВГУП “Гародная Агра” Столінскага раёна палепшаныя лугавыя землі плошчай 287 га (48,7% ад усёй наяўнасці палепшаных лугавых зямель) не выкарыстоўваюцца больш за 10 гадоў, часткова забалочаны і ўжо зараслі драўнінна-хмызняковай расліннасцю.

Выяўлены факты не вя-дзення на працягу доўгага часу будаўніцтва аб’ектаў арандатарамі зямельных участкаў, прадастаўленых ім па выніках аўкцыёнаў.

КДК Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *