Дзяржава дапаможа пачынаючым прадпрыемцам

У службе беспрацоўных  ёсць вакансіі па незапатрабаваных прафесіях, і некаторыя вакансіі, якія могуць прапанаваць людзям прадпрыемствы і арганізацыі, не адпавядаюць інтарэсам спецыялістаў. А ёсць і такія, хто яшчэ не паспеў атрымаць прафесію ці пакуль на раздарожжы: чым заняцца? Спецыялісты сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама кожны выпадак разглядаюць у індывідуальным парадку, беспрацоўнаму прапануецца некалькі варыянтаў працаўладкавання або атрымання прафесіі. Многія за дзяржаўныя сродкі ідуць вучыцца, іншыя  атрымліваюць дадатковую спецыяльнасць. У апошнія гады дастаткова папулярным відам занятасці стала адкрыццё сваёй справы. Для арганізацыі самастойнай дзейнасці дзяржава выдае субсідыі. Напрыклад, калі адкрываецца свая справа ў горадзе, былы беспрацоўны можа атрымаць фінансавую падтрымку роўную 11-ці бюджэтам пражытачнага мінімуму, калі ў сельскай мясцовасці — 15.

Летась 7 чалавек, што стаялі на ўліку ў службе занятасці як беспрацоўныя, прайшлі курсы, на якіх пазнаёміліся з азамі індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці і атрымалі ліцэнзіі на аказанне пэўных паслуг насельніцтву. Некаторыя сталі аддзелачнікамі, ёсць спецыяліст па тэхнічным абслугоўванні і рамонце офісных машын, фатограф, некалькі чалавек заняліся рознічным гандлем.

Летась для падтрымкі пачынаючых індывідуальных прадпрымальнікаў сектар занятасці выдзеліў 20,5 мільёна рублёў дзяржаўных сродкаў.

Ірына ПАБЯГАЙЛА, загадчыца сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *