Слова на вагу золата. «Ляхавіцкі веснік» стаў пераможцам ХІІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера»

І  ў календары памечана, і ў сэрцы прапісана прафесійнае свята газетчыкаў – Дзень друку. Колькі незабыўных падзей звязана з дзействам, назва якога «Міжнародная выстава «СМІ ў Беларусі»: урачыстае адкрыццё, экспазіцыі, прэзентацыі, семінары, канферэнцыі, сустрэчы. Бадай самыя незабыўныя імгненні звязаны з цырымоніяй узнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера». Як заўсёды ўрачыста, шчыра, доўгачакана, сардэчна праходзіла яна 5 мая ў трынаццаты раз. Адкрыла цырымонію міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
Гэты конкурс – імпульс, стымул для творчасці. Друкаванае слова павінна быць важкім, аб’ектыўным, адказным. А яшчэ душэўным, а яшчэ пачутым і ўвасобленым у справы. Пра запаветную статуэтку, якая ўручаецца пераможцам, мараць усе газетчыкі – і гэта не перабольшанне. На «Залатую Ліцеру» сёлета прэтэндавалі 258 удзельнікаў у 23 намінацыях. У намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі» сярод раённых газет перамога за «Ляхавіцкім веснікам». Узнагароду ўручыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Фота з сайта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *