Квітней, Беларусь!

Шаноўныя землякі!
Шчыра віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!
Шматвекавая гісторыя нашай краіны насычана старонкамі мужнасці ў часы цяжкіх выпрабаванняў і вялікіх здзяйсненняў у гады станаўлення.
Гэты шлях знайшоў адлюстраванне ў сімвалах Рэспублікі Беларусь, што ўвасобілі ў сабе каштоўнасці і ідэалы беларусаў – любоў да Айчыны, імкненне да свабоды і справядлівасці, да стваральнай працы на сваёй зямлі, жаданне жыць у міры і згодзе ў агульным беларускім доме.
Герб і флаг Беларусі – гэта гісторыя і будучыня краіны, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці, з якімі беларусы ўпэўнена ідуць наперад да агульнай мэты –
будаўніцтва моцнай і бяспечнай  дзяржавы.
Няхай гэта свята яшчэ больш з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасць самааддана працаваць на карысць квітнеючай Радзімы.
Моцнага здароўя, радасці, шчасця, поспехаў і дабрабыту вам, дарагія ляхавічане!

Раённы выканаўчы камітэт.                                                  Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *