Мапедна-цялячы дэтэктыў

Вельмі здзівіўся  малады ляхавічанін, калі адчыніў дзверы хлява ў двары дома № 18 па вуліцы Арлоўскага і не ўбачыў на месцы свайго няспраўнага мапеда. Як высветлілі міліцыянеры, крадзёж – справа рук дзесяцікласніка  гарадской школы.

Ноччу з піларамы ў вёсцы Малое Гарадзішча  ўкрадзены будаўнічыя матэрыялы. Узбуджана крымінальная справа ў адносінах 2 зладзеяў з Федзюкоў і залётнага гастралёра з Баранавіцкага раёна, якія з малочнатаварнай фермы “Галавачы” СВК “Ордэна ”Знак Пашаны” Кастрычнік” укралі цяля коштам каля 2 мільёнаў рублёў.

Аб’ектам увагі нячыстых на руку грамадзян сталі…  пародзістыя сабакі.З двара дома ў вёсцы Волька нехта ўкраў заходне-сібірскую лайку і рускую гончую. Гаспадару сабак  акрамя маральнай прычынена і матэрыяльная шкода на суму 1,5 мільёна рублёў.

Давядзецца адказваць перад законам і 17-гадоваму ляхавічаніну, які ў гарадскім рэйсавым аўтобусе ўкраў мабільны тэлефон вадзіцеля.

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах  51-гадовай ліпчанкі, якая ў Заліпенні прадавала дыван. Высветлілася: жанчына ведала, што гэтую рэч яе знаёмы ўкраў.

Са зводкамі РАУС
знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *