Рыбу лавілі сеткамі

22 кастрычніка каля 6 гадзін раніцы падчас чарговага рэйду  супрацоўнікі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на рацэ Шчара каля вёскі Залужжа затрымалі двух мужчын, якія лавілі рыбу забароненымі сродкамі.  У сетцы ляхавічаніна і жыхара Баранавічаў было амаль 25 кілаграмаў рыбы шасці найменняў, сярод якіх – краснапёрка, лінь, лешч, шчупак. Навакольнаму асяроддзю нанесена шкода, якую прыродаахоўная служба ацаніла  сумай больш як 3 мільёны рублёў. Вырашаецца пытанне  аб узбуджэнні  па гэтым факце крымінальнай справы па частцы 2 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Міхаіл ПІШЧ, начальнік
Ганцавіцкай міжраённай інспекцыіаховы
жывёльнага і расліннага свету

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *