Дзве ахвяры паўночнага агню

У ноч з чацвярга на пятніцу ў РАНС патэлефанавалі з Вялікага Гарадзішча: у вёсцы пажар. Калі выратавальнікі са шчэрбаўскага  ПАВП прыбылі на месца здарэння, агонь ужо ахапіў  драўляны дом. Суседзі паведамілі, што ўнутры могуць быць людзі. Падчас ліквідацыі пажару ў пакоі выратавальнікі  знайшлі гаспадыню дома 1959 года нараджэння і перадалі яе спецыялістам  хуткай дапамогі. На жаль, выратаваць жанчыну не ўдалося. Пазней з-пад даху, што абваліўся,  вынеслі  і цела 28-гадовага сына пенсіянеркі ( у той дзень ён прыехаў да маці з Баранавічаў).
Прычына пажару, які забраў  жыцці  двух чалавек,  устанаўліваецца. Папярэдняя версія – неасцярожнасць пры курэнні.
Валерый РАВІНСКІ,  начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *