Стратэгічная філасофія

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13-16 мая знаходзіўся з рабочым візітам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. З 13 па 15 мая Аляксандр Лукашэнка прымаў удзел у форуме «Адзін пояс і адзін шлях», мерапрыемствы якога праходзілі ў Пекіне і ў прыгарадзе кітайскай сталіцы. У час выступлення на пасяджэнні круглага стала кіраўнікоў дзяржаў – удзельніц саміту беларускі лідар звярнуў увагу, што сёння свет знаходзіцца ў стадыі актыўнага развіцця і глабальных перамен, і змяненні звязаны з бесперапыннымі выклікамі і небяспекамі. «Менавіта таму сёння так важна выкарыстоўваць гістарычную магчымасць для змянення мадэлі міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. Дасягненне працвітання рэальна толькі ў сумесным мірным узаемавыгадным развіцці», – упэўнены Прэзідэнт.

Прэзідэнт падкрэсліў, што глабальныя ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» і «Супольніцтва адзінага лёсу», вылучаныя кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам, – гэта не проста ідэя эканамічнага партнёрства, а перш за ўсё глыбокая аб’яднальная філасофія міжнароднага супрацоўніцтва.
«Пры рэалізацыі гэтых канцэпцый не адбываецца навязвання інтарэсаў, гандлёвай экспансіі ў дзяржавы. Кітай прыходзіць – і ў гэтым унікальная асаблівасць – як дружалюбная краіна, прапануючы механізмы стымулявання сумеснага развіцця», – сказаў беларускі лідар.
«Ганаруся тым, што Беларусь стала першай краінай у Еўропе і адной з першых краін у свеце, якія падключыліся да будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху па шэрагу напрамкаў», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Так, рэалізуючы прынцыпы пабудовы «Супольніцтва адзінага лёсу», Беларусь і Кітай разам развіваюць праект індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Ён будуецца як горад будучага – экалагічны, інавацыйны і камфортны для работы і для жыцця.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях» – гэта не проста гандлёвы маршрут, а канал руху ідэй і сумеснага стварэння інавацый. У сувязі з гэтым беларускі бок прапанаваў краінам прадумаць алгарытмы па спалучэнні сваіх навуковых патэнцыялаў.
У гэтыя дні Прэзідэнт Беларусі правёў двухбаковыя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам і Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Бакі абмеркавалі рэалізацыю дасягнутых раней дамоўленасцей, а таксама перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі ў розных сферах. У прыватнасці, была адзначана неабходнасць актывізаваць работу па стварэнні сумесных вытворчасцей у Пакістане і Турцыі. Таксама лідары краін грунтоўна разгледзелі развіццё сітуацыі ў рэгіёне ў сферы бяспекі, міжурадавае і міжпарламенцкае супрацоўніцтва. На палях саміту Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы і з іншымі лідарамі краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. У прыватнасці, Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніцтвам Кеніі, Камбоджы, Эфіопіі і В’етнама.
15 мая адбылася сустрэча Кіраўніка беларускай дзяржавы са старшынёй праўлення кітайскай карпарацыі «СІЦІК Груп» Чан Чжэньмінам. На перагаворы таксама прыбылі кіраўнікі важнейшых падраздзяленняў кампаніі. Намеснік старшыні праўлення, прэзідэнт карпарацыі «СІЦІК Груп» Ван Цзюн па выніках перагавораў прадстаўнікоў кампаніі з Прэзідэнтам Беларусі паведаміў, што «СІЦІК Груп» інвесціруе каля $1,5 мільярда ў рэалізацыю новых праектаў у Беларусі.
У апошні дзень візіту Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі праведзены ў Пекіне форум «Адзін пояс і адзін шлях» і дамовіліся ўсяляк развіваць узаемадзеянне ў фармаце гэтага праекта.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што рады сустрэчы, паколькі кожная з іх па-свойму асаблівая, сённяшняя не выключэнне. Дадатковую ўрачыстасць ёй надае той факт, што яна праводзіцца ў год 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.
Упершыню Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Кітай у якасці Кіраўніка дзяржавы ў 1995 годзе, і цяперашні візіт стаў юбілейным – дзясятым.
У сваю чаргу Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што Беларусь і Кітай дабіліся значных вынікаў у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і заўсёды дасягаюць кансэнсусу па прынцыповых пытаннях.
«Я ўпэўнены ў добрай будучыні нашых адносін», – заявіў ён.
Асаблівая ўвага на перагаворах была ўдзелена паглыбленню супрацоўніцтва ў сферы ваеннай бяспекі і па лініі спецыяльных службаў, а таксама ў будаўнічай, інвестыцыйнай, фінансавай, аграпрамысловай, турыстычнай галінах.
На сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам абмяркоўвалася магчымасць узаемнага ўвядзення бязвізавага рэжыму да 30 дзён. Кіраўнікі дзяржаў даручылі кампетэнтным органам дзвюх краін прадметна прапрацаваць гэту магчымасць. Цяпер паміж краінамі дзейнічае бязвізавы рэжым для ўладальнікаў дыпламатычных або службовых пашпартоў, а таксама турыстычных груп. Акрамя таго, існуюць адпаведныя дамоўленасці аб кароткіх паездках у некаторыя гарады Кітая. КНР таксама ўваходзіць у спіс 80 краін, грамадзянам якіх можна знаходзіцца ў Беларусі без візы на працягу пяці дзён.
Па матэрыялах БЕЛТА.
Інфаграфіка БЕЛТА.
Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *