Пра што раскажа знаходка

Пра што раскажа знаходка
Падчас правядзення будаўнічых работ у двары дома № 8 па вуліцы Леніна ў райцэнтры былі знойдзены касцявыя астанкі чалавека. Па даным факце раённы аддзел Следчага камітэта праводзіў праверку. Па выніках крыміналістычнай экспертызы ўстаноўлена, што астанкі належаць чалавеку, які загінуў 50-70 ці нават больш  гадоў назад (ёсць верагоднасць, што гэта здарылася     ў гады Вялікай Айчыннай вайны).
15 мая да работы на гэтым месцы прыступілі байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Падчас раскопак былі знойдзены дзве  гільзы.
Вада… са смакам нафты
У калодзежы двух прысядзібных участкаў у аграгарадку Жарабковічы невядомыя вылілі адходы нафтаперапрацоўкі. Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 272 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вінаватыя ў злачынстве могуць быць пазбаўлены волі тэрмінам на 3 гады. Дарэчы, гэта ўжо не першы падобны выпадак  у Жарабковічах. Просьба да грамадзян, якія што-небудзь ведаюць пра абставіны злачынства, паведаміць па тэлефонах 102 (РАУС) ці 2-11-87, 2-17-48 (РАСК).
Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік РАСК.

One thought on “Пра што раскажа знаходка

  • 02/06/2017 в 23:05
    Permalink

    Гэта астанкі пабітых немцаў, якіх пракапвалі людзі пасля вызвалення 6-7 ліпеня 44 году. Калі пачаўся наступ Чырвонай Арміі з боку Сваятыч на Ляхавічы,3-5 ліпеня 44г. немцы зладзілі дзве лініі аховы. Першая каля касцёла (раён бальніцы) другая на Крыжаўздвіжанскім касцеле-царкве (раен аўтобуснай) Была у іх агнявая кропка і на могілках касцельных на каплічкі Рэйтэнаў-Солтанаў, дзе цяпер Царква Руская.Там стаялі некалькі нямецкіх гармат. Стралялі немцы па вуліцы Клецкай ( Першамайская) па ён уварваўся у горад танк Шэрман а за ім крочыў «дзявочы спецназ» па іх білі з гармат немцы па танку і запалілі дом маці Галіны Івашкевіч. Людзі з Ляхавіч пайшлі хавацца у бок чугункавай станцыі і Камянку. Сядзелі два дні, хаваліся у зямлянках вырытых загаддзя у зямлі.Такіх пахаванняў шмат у раёне школы №3 і у раёне могілак. Мажліва параненых немцаў дастрэльвалі атрады зачысткі. Было у тыя дні вельмі спякотнае надвор’е. Трупы разбухалі і лопалісяся з вялікім гукам. Пра гэта усё шмат расказвалі дзяцюкі з Лотвы, якія будучы дзецьмі і закапвалі іх па запыту каменданта горада.Мужчын не было жанчыны і дзеці. Мажліва гэта і астанкі салдата Чырвонай Арміі бо па падліках пад час вызвалення Ляхавіч (ліпень -верасень44) прапалі бяз вестак больш паўсотні салдат. Адна гармата так і засталася заражоная. Дзеці (разказваў настаўнік Цярэшка) канешне дзернулі за вяровачку і гармата стрэліла. Снарад паляцеў у бок Грошаўкі… А гармата падпрыгнула і перабіла лафетам ногу І,І. Бушэйку. Ён паказваў тую ногу. Яна вісела толькі на скуры, але вайсковыя урачы склалі ногу малому..дарэчы танк Шэрман патануў за аўтобуснай у балоце….але гэта зусім іншая гісторыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *